[PR] Gain and Get More Likes and Followers on Instagram.

#halijafy

85 posts

TOP POSTS

#halijafy #mensk #inspiration Выпадкова адкрыла для сябе выдатную кнігарню пад нумарам 66 з цікавымі кнігамі. Сябры, на Нямiзе цокальны паверх!

📚Паліна Качаткова "Гняздо-2", 3,5/5. #прочитановсентябре 📚

#ПрэміяГедройца2017 (Текст по-русски в комментариях 👇👇👇) Ужо зусім хутка адбудзецца ўручэнне прэміі Гедройца, а ў мяне з 12 кніг лонг-ліста яшчэ не прачытана 4 🙈 Спадзяюся, паспею. Але мой фаварыт ужо вызначыўся: Валеры Гапееў з кнігай "Ноч цмока". Упэўнена, што ў тройцы прызёраў ён дакладна будзе. А пакуль пазнаёмлю вас з кнігай яшчэ адной намінанткі, Паліны Качатковай.

У зборнік "Гняздо-2" (які атрымаў назву ад карціны, змешчанай на вокладцы) увайшлі апавяданні 1987—1990 гадоў, тэксты, напісаныя пасля 2012 года, і аповесць “Паэт”. Калі казаць шчыра, то ў кнізе я толькі аповесць "Паэт" разглядаю як закончаны літаратурны твор. Астатнія апавяданні хутчэй нагадвалі дзённікавыя запісы, або пасты для фэйсбука, дзе аўтарка аддаецца настальгіі, дзеліцца ўспамінамі. У многіх тэкстах увогуле няма сюжэтнай лініі, проста мастацкія рэфлексіі. Для мяне гэта было слабавата і невыразна, на троечку.

А вось аповесць "Паэт" ужо цікавей (аўтарка 8 гадоў працавала ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча). Твор прысвечаны юнацкім гадам Максіма Багдановіча, яго пераезду з Ніжняга Ноўгарада ў Яраслаўль і вучобе ў яраслаўскай гімназіі, а таксама сяброўству з Дыядорам Дзябольскім (які пазней напісаў успаміны пра Багдановіча). У твор устаўлена шмат цытат з іншых твораў, напрыклад запісаў бацькі Максіма, Адама Багдановіча, што робіць твор больш жывым. Тут добры сюжэт, толькі адчуваецца нейкая незавершанасць, таму ацаню твор на 4.

#books #bookstagram #halijafy #кнігі #беларускаялітаратура #палінакачаткова #гняздо2 #галіяфы #выдавецтвагаліяфы #книги #чтопочитать #чточитаешь #мирдолжензнатьчтоячитаю #книжныйблог

Цудоўныя кантрасты ў чарговым альбоме серыі #калекцыяпАРТызана прысвечаным Віталю Чарнабрысаву. Артыкул ў вікіпедыі пра яго ёсць толькі на рускай мове, але зараз пачытаць пра яго можна на беларускай і англійскай!

#мастацтва #halijafy #bookstagram #belarusart

Сяржук Сыс чытае вершы у Галяфах rigth now #halijafy

Когда на работе до поздна, а вроде и на тусовке
#halijafy #work #music #князьмышкин

Обложка для Издательства Галiяфы - Кутузаў Максім. Князь-ваўкалак / Cover for Halijafi Publishing House • #halijafy #illustration #artwork #nadzeyamakeyeva #cover #bookcover #drawing #галiяфы #minsk #fairy #castle #werewolf #wolf

#graphicnovel "Сваякі" паводле аповесці Васіля Быкава ад выдавецтва #кнігазбор . Мастак Ян Жвірбля. Пагартаць і набыць можна штодня з 11 да 20 #comics #быкаўвасіль #halijafy

#ПрэміяГедройца2017 📚Валеры Гапееў "Ноч цмока", 4,5/5. #прочитановиюле 📚 (Текст по-русски в комментариях 👇👇👇) Валеры Гапееў з тых пісьменнікаў, якія не расчароўваюць мяне сваёй творчасцю. Ён стабільна выдае якасныя раманы, прычым як для дарослых, так і для падлеткаў. Раманы для дарослых у яго атрымліваюцца даволі змрочныя і таямнічыя, як я люблю. Раю вам папярэдні раман "Праклён", а пакуль раскажу пра "Ноч цмока", якая пакуль для мяне прэтэндэнт на атрыманне галоўнай узнагароды сёлетняй Прэміі Гедройца.

Спачатку ніяк не адпускала адчуванне, што недзе я ўжо такое чытала. Успомніўся раман польскага пісьменніка Зыгмунта Мілашэўскага "Доля праўды", які я прачытала ў мінулым месяцы. Усё супадае: правінцыя, таямнічае забойства жанчыны, галоўны герой з праваахоўных органаў разгадвае загадку. Праўда, на гэтым падабенства твораў заканчваецца, бо абодва створаныя на чыста мясцовым каларыце. У Мілашэўскага гэта Сандамір, адносіны палякаў і яўрэяў, у Гапеева беларуская міфалогія.

Пасярод поля знаходзяць мёртвую голую дзяўчыну. Слядоў вакол няма, нават не вельмі зразумела, як яна на тое поле трапіла, ды яшчэ і голая (і толькі пасля родаў). Бо поле — гэта ўсё ж такі зямля, а ёй мусяць застацца якія-ніякія сляды. Сродак забойства таксама застаецца таямніцай, толькі маленькая дзірка на целе дзяўчыны. Следчы Васіль павінен раскруціць гэты клубок, хоць яшчэ не ведае, што разгадка можа каштаваць яму жыцця.

Вельмі класна, што падзеі разгортваюцца ў райцэнтры, і Гапееў добра паказвае мясцовае жыццё.
Не абышлося ў рамане без так званых "свядомых" момантаў, што тыпова для Гапеева. Ёсць тут апантаныя беларускім змагары (няхай ужо і не вельмі актыўныя), якія, аднак, маюць даволі цесную сувязь з рэчаіснасцю, дах у іх на месцы. Да іх адносіцца жанчына галоўнага героя і яе брат. А ёсьць, так бы мовіць, сектанты, для якіх беларускасць — закрыты клуб, ледзь не элітарны, дзе яны могуць ладзіць свае рытуалы, уваскрашаючы забытыя традыцыі продкаў і не дапускаючы да іх чужынцаў. А рытуалы часам даволі небяспечныя. Высвятляецца, што забітая дзяўчына была адной з удзельніц такога клуба.
👇👇👇

Мабыць гэта і дурная справа фатаграфаваць на смартфон часопіс, які можна знайсці ў інтэрнэце. Але як жа інакш паказаць, што вось яно ў нас ёсць - папяровае! Тры нумары часопіса "Монолог. Свободное творчество", які выходзіць ажно з 1997 года пад кіраўніцтвам Аляксея Андрэева. Напрыклад у нумары за 2015 Альгерд Бахарэвіч, Адам Глобус, Юлія Чарняўская і многія іншыя. Таксама выдатны "фатограф беларускай незалежнасці" Віктар Стралкоўскі.
Паглядзець змест і замовіць можна на нашым сайце.
#halijafy #bookstagram #minsk #кнігі #бахарэвіч #adamhlobus #монолог #вершы #поэзия #фатаграфія #photographer

MOST RECENT

Кнігі з Лонг-ліста прэміі Гедройца, якія ёсць у кнігарні "Галіяфы"
#прэміягедройца #прэміягедройца2017 #halijafy #кнігі #мінск #bookstagram

Абвешчаны лонг-ліст прэміі Гедройца-2017, у які трапілі дзве кнігі нашага выдавецтва. Кароткі спіс абяцаюць у верасні. #прэміягедройца2017 #кніга #кнігі #halijafy #bookstagram #прэміягедройца

Коцік для прыцягнення ўвагі🐱
Аб чым мараць трактарысты ў такую спёку? "Жах і агіда" уяўнай беларускай вёскі, модны арнамент, айчынныя газеты з артыкуламі пра маладога агранома на англійскай мове, эратычнае купалле на фоне трактароў, коцікі, сабачкі, кароўка, "камбайнирование" і стылёвыя вясковыя хлопцы і дзеўкі... Цікава разглядаць альбом Жанны Капуснікавай які быў выдадзены ў 2015, а ствараўся ў 2012/2013 гг. Здаецца Жанна яшчэ тады прадбачыла моду на вышыванкі😸
#halijafy #popart #belarusart #кнігі #коцік #сабачка #кароўка #вёска #bookstagram #лета

Don't panic! Спакуха! Кактэйль "Пангалактычны мазгатрушч" зноў у нашай краме, а дакладна раман Дугласа Адамса ў перакладзе Паўла Касцюкевіча ад выдавецтва #логвінаў . Рыхтуйце свае рушнікі!
#аўтаспын #дугласадамс #halijafy #bookstagram #hichhiking #кнігі #minsk

#ПрэміяГедройца2017 📚Валеры Гапееў "Ноч цмока", 4,5/5. #прочитановиюле 📚 (Текст по-русски в комментариях 👇👇👇) Валеры Гапееў з тых пісьменнікаў, якія не расчароўваюць мяне сваёй творчасцю. Ён стабільна выдае якасныя раманы, прычым як для дарослых, так і для падлеткаў. Раманы для дарослых у яго атрымліваюцца даволі змрочныя і таямнічыя, як я люблю. Раю вам папярэдні раман "Праклён", а пакуль раскажу пра "Ноч цмока", якая пакуль для мяне прэтэндэнт на атрыманне галоўнай узнагароды сёлетняй Прэміі Гедройца.

Спачатку ніяк не адпускала адчуванне, што недзе я ўжо такое чытала. Успомніўся раман польскага пісьменніка Зыгмунта Мілашэўскага "Доля праўды", які я прачытала ў мінулым месяцы. Усё супадае: правінцыя, таямнічае забойства жанчыны, галоўны герой з праваахоўных органаў разгадвае загадку. Праўда, на гэтым падабенства твораў заканчваецца, бо абодва створаныя на чыста мясцовым каларыце. У Мілашэўскага гэта Сандамір, адносіны палякаў і яўрэяў, у Гапеева беларуская міфалогія.

Пасярод поля знаходзяць мёртвую голую дзяўчыну. Слядоў вакол няма, нават не вельмі зразумела, як яна на тое поле трапіла, ды яшчэ і голая (і толькі пасля родаў). Бо поле — гэта ўсё ж такі зямля, а ёй мусяць застацца якія-ніякія сляды. Сродак забойства таксама застаецца таямніцай, толькі маленькая дзірка на целе дзяўчыны. Следчы Васіль павінен раскруціць гэты клубок, хоць яшчэ не ведае, што разгадка можа каштаваць яму жыцця.

Вельмі класна, што падзеі разгортваюцца ў райцэнтры, і Гапееў добра паказвае мясцовае жыццё.
Не абышлося ў рамане без так званых "свядомых" момантаў, што тыпова для Гапеева. Ёсць тут апантаныя беларускім змагары (няхай ужо і не вельмі актыўныя), якія, аднак, маюць даволі цесную сувязь з рэчаіснасцю, дах у іх на месцы. Да іх адносіцца жанчына галоўнага героя і яе брат. А ёсьць, так бы мовіць, сектанты, для якіх беларускасць — закрыты клуб, ледзь не элітарны, дзе яны могуць ладзіць свае рытуалы, уваскрашаючы забытыя традыцыі продкаў і не дапускаючы да іх чужынцаў. А рытуалы часам даволі небяспечныя. Высвятляецца, што забітая дзяўчына была адной з удзельніц такога клуба.
👇👇👇

Голуб у капелюшы, стомленая зебра і #birdwatching для самых маленькіх ад Юркі Голуба і Анатоля Зэкава. Наша калекцыя кніг на птушыную (і не толькі) тэму папоўнілася дзвюмя файнымі экзэмплярамі: "Птушыны радавод" і "Птушыныя арэлі" шукайце на нашым сайце 🐦🕊️🦃🐔
#птушкі #птушкібеларусі #кнігі #halijafy #bookstagram #дзеткам #звязда #bookstore

Мабыць гэта і дурная справа фатаграфаваць на смартфон часопіс, які можна знайсці ў інтэрнэце. Але як жа інакш паказаць, што вось яно ў нас ёсць - папяровае! Тры нумары часопіса "Монолог. Свободное творчество", які выходзіць ажно з 1997 года пад кіраўніцтвам Аляксея Андрэева. Напрыклад у нумары за 2015 Альгерд Бахарэвіч, Адам Глобус, Юлія Чарняўская і многія іншыя. Таксама выдатны "фатограф беларускай незалежнасці" Віктар Стралкоўскі.
Паглядзець змест і замовіць можна на нашым сайце.
#halijafy #bookstagram #minsk #кнігі #бахарэвіч #adamhlobus #монолог #вершы #поэзия #фатаграфія #photographer

#ПрэміяГедройца2017 📚Сяргей Пляскач "Шоу працягваецца!", 4/5. #прочитановиюле 📚 (Текст по-русски в комментариях👇👇👇) Працягваю агляд кніг-намінантаў на сёлетнюю прэмію Гедройца.

Звычайны настаўнік Віктар Мірановіч застаецца без працы і, як многія жыхары нашай правінцыі, выпраўляецца на падпрацоўку ў Маскву. Там нічога не атрымліваецца, і ён вяртаецца дадому, дзе спрабуе публікаваць свае вершы ў раённай газеце.Але ў Беларусі чалавек, які здольны хоць нешта пісаць, ужо ўяўляе сабой патэнцыйную пагрозу для ўлады, таму ім пачынае цікавіцца мясцовае кіраўніцтва. Да іх дайшлі нейкія чуткі пра тое, што ён піша кнігу (а гэта не так), а пра што ж яшчэ пісаць чалавеку, як не пра тое, што дзеецца навокал, што ён бачыць кожны дзень. Так Віктар апынаецца пад пільным  паглядам мясцовых уладаў, якія, вядома ж, не надта хочуць стаць героямі кнігі. Да таго ж невядома, яна задумваееца у добрым ці дрэнным святле.

Гэты бок жыцця правінцыі паказаны вельмі добра, з доляй і трагізму, і камізму. Вядома ж, з некаторай гіпербалізацыяй, але даволі сатырычна. Сюжэт кнігі цікавы, Пляскач умее заінтрыгаваць чытача. Аповесць вельмі дынамічная, не паспяваеш засумаваць. Але ж я б параіла аўтару не вельмі гуляцца з жартачкамі, бо за іх нагрувашчваннем губляецца часам вельмі глыбокае праблемнае поле кнігі.

Ну а цяпер пра лыжку дзёгцю ў бочцы мёду. У кнігах я магу прабачыць абдрукоўкі, пунктуацыйныя памылкі, а вось арфаграфічныя прабачыць не магу. Не ведаю, на каго тут бочкі каціць, на пісьменніка ці рэдактара з карэктарам... Вядома ж, першыя прэтэнзіі мусяць быць да пісьменніка, што з памылкамі піша, але навошта тады рэдактар, калі прапускае такія жудасці, як "метыястанцыя", "пакамечыны", "дзверэй" і многае іншае. Абдрукоўкі можна не заўважыць, калі вока замылілася ад доўгай працы, але я не ўяўляю, як прапусціць такое. Шкада, калі ўражанне ад кнігі псуецца такімі вось недапрацоўкамі.

А яшчэ ў кнізе праблема з такімі знакамі, як : і -. Яны чамусьці паднятыя даволі высока адносна літар, што вельмі збівала пры чытанні кнігі, вочы пастаянна аб іх спатыкаліся. 👇👇👇

Цудоўныя кантрасты ў чарговым альбоме серыі #калекцыяпАРТызана прысвечаным Віталю Чарнабрысаву. Артыкул ў вікіпедыі пра яго ёсць толькі на рускай мове, але зараз пачытаць пра яго можна на беларускай і англійскай!

#мастацтва #halijafy #bookstagram #belarusart

Обложка для Издательства Галiяфы - Кутузаў Максім. Князь-ваўкалак / Cover for Halijafi Publishing House • #halijafy #illustration #artwork #nadzeyamakeyeva #cover #bookcover #drawing #галiяфы #minsk #fairy #castle #werewolf #wolf

Сапраўдны выклік для перфекцыяніста! Шкада, што я не ён 🙃 #halijafy #bookstagram #кнігі

Абвешчаны поўны спіс намінантаў на прэмію Гедройца. А вось тая яго частка, якая выйшла ў нашым выдавецтве #halijafy #прэміягедройца #кнігі

Квэст: знайдзi князя на малюнке.
#halijafy

#graphicnovel "Сваякі" паводле аповесці Васіля Быкава ад выдавецтва #кнігазбор . Мастак Ян Жвірбля. Пагартаць і набыць можна штодня з 11 да 20 #comics #быкаўвасіль #halijafy

#halijafy #mensk #inspiration Выпадкова адкрыла для сябе выдатную кнігарню пад нумарам 66 з цікавымі кнігамі. Сябры, на Нямiзе цокальны паверх!

Толькi з 1 па 3 чэрвеня знiжкi на дзiцячыя кнiгi ад 10 да 50%! #halijafy #litaratura

У дзень iмпрэзы набыць кнiгу можна са знiжкай 30%. Нямiга 3, цокальны паверх, павiльён 66
#halijafy

Most Popular Instagram Hashtags