#AssassinationOfJohnKennedy

MOST RECENT

📚Аляксандар Лукашук, "Сьлед матылька. Освальд у Менску", 4,5/5.📚 (Текст по-русски в комментариях👇) Думаю, імя Лі Харві Освальда на слыху амаль што ва ўсіх вас у сувязі з забойствам Джона Кенэдзі. Мая цікавасць да гэтай тэмы прачнулася ў 2011 годзе, калі гэтая кніга, якая толькі выйшла з друку, патрапіла мне ў рукі першы раз (праўда, яе электронная версія). Вядома ж, я ўжо тады ведала, хто такі гэты Освальд і чым ён сумна вядомы, але інфармацыю пра тое, што пэўны час Освальд правёў у Менску, я прачытала ўпершыню. Тады кніга моцна мяне ўразіла, бо яна была даволі захапляльнай. Пасля яе я яшчэ некалькі дзён чытала ў інтэрнэце матэрыялы гэтай рэзананснай справы.

У пачатку гэтага года я прачытала кнігу Стывена Кінга "11/22/63" і паглядзела аднайменны серыял. Сутнасць кнігі ў тым, што звычайны настаўнік з нашага часу вяртаецца ў мінулае, каб прадухіліць забойства Кенэдзі. Дзякуючы гэтай кнізе я назаўжды запомніла дату гэтай трагічнай падзеі.
І вось у лістападзе да мяне зноў трапіла гэтая кніга Лукашука, і так як я не вельмі добра памятала яе змест, то вырашыла асвяжыць яго ў памяці. Перачытала кнігу літаральна за два дні, зноў як нейкі захапляльны прыгодніцкі раман. На гэты раз глядзела на кнігу ўжо больш цвярозым вокам, знайшла ў ёй колькі мінусаў: уласна менскаму перыяду жыцця Освальда малавата ўвагі надаецца, затое амаль палову кнігі разглядаецца кніга Нормана Мэйлера пра Освальда. Затое ў кнізе прыводзяцца ўрыўкі з дзённіка Освальда, некаторыя дакументы КДБ.

Кнігу варта прачытаць тым, хто цікавіцца гэтай тэмай. Або проста жыхарам Менску, каб было якія цікавыя гісторыі расказваць знаёмым, якія прыязджаюць да вас госці. А калі іх яшчэ і звадзіць да дома па вул. Калініна 4 (цяпер вул. Камуністычная 4), дзе ў 24 кватэры жыў Освальд, то думаю, што ўражанняў у іх хопіць надоўга. Дарэчы, на маім фота якраз гэты дом, два балконы кватэры, якую займаў Освальд.

#books #bookstagram #LeeHarveyOswald #minsk #belarus #JohnKennedy #AssassinationOfJohnKennedy #кнігі #аляксандарлукашук #сьледматылькаосвальдуменску #бібліятэкасвабоды #радыёсвабода #книги #перечитала #прочитановноябре #мирдолжензнатьчтоячитаю #убийстводжонакеннеди #лихарвиосвальд #джонкеннеди

Most Popular Instagram Hashtags