#лепшаямая

1 posts

MOST RECENT

Прабачце, каханыя мае, я вельмі доўга нічога не посціў. А сёння вырашыў запосціць чамусьці пра Ягайла і яго замежную палітыку. На малюнку вы бачыце конны партрэт Ягайлы. Гэта фрэска знаходзіцца ў Замкавай капліцы ў Любліне, фундамент якой заклаў сам кароль у 1418 годзе.
У мяне менавіта ад гэтага гаспадара зблытаныя адчуванні больш з-за яго спосабаў утрымання ўлады, але захапляе яго дыпламатычныя магчымасці і рашэнні, якія ён прымаў.
Гаспадар Ягайла найперш намагаўся замацаваць тэрыторыі на ўсходзе. Дзеля гэтага ён нават часова саступіў крыжакам Жамойць. У 1380 г. Вільня ўчыніла з Залатой Ардой дамову супраць Маскоўскага княства. Ягайла планаваў удзельнічаць у Кулікоўскай бітве на баку Мамая, але войска ВКЛ спынілася за 20 вёрстаў ад поля сечы і не ўдарыла ў спіну маскоўцам. Ваяры-ліцьвіны добра памяталі, як білі ардынцаў на Сініх Водах (1362г), і не хацелі ўздымаць зброю на адзінаверцаў. Разам з тым Ягайла сам быў зацікаўлены ў прамаруджванні і чаканні, на чый бок схіліцца поспех, каб не апынуцца ў пройгрышы.
У 1383 Ягайла ваяваў з крыжакамі і адначасова вёў перамовы пра хаўрус супраць іх з маскоўскім князем Дзімітрам Данскім. Альянс меркавалася замацаваць шлюбам з дачкой Дзімітра, але гэтыя намеры не здзейсніліся.
Тым самым часам, у 1383-1384гг, Ягайла ажыццявіў пераможныя паходы ў Польшчу, адкуль вярнуўся з багатай здабычай і вялікім палонам.
Цікава, што Ягайла быў сынам Альгерда і выхоўваўся ў праваслаўным і беларускамоўным асяроддзі, а імя атрымаў паганская ў палітычных мэтах.
Інфармацыя з "Краіна Беларусь" У. Арлоў і З.Герасімовіч
#беларусь #лепшая #лепшаямая #belarus #мова #гісторыя #адраджэнне

Most Popular Instagram Hashtags