#кнігінабеларускаймове

MOST RECENT

✨А вось і наш сумесны кніжны праект з таленавітай беларускай пісьменніцай @n_yasminska Надзеяй Ясмінскай!

Хутка выдавецтва Галіяфы запусціць краўдфандынгавую кампанію на "Талацэ", а пакуль Надзея правядзе інтэрактыўнае чытанне на XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашу.

Стэнд выдавецтва "Галіяфы", 4 сакавіка (нядзеля) у 11.00. Адрас - праспект Пераможцаў, 14.

Прыходзьце, калі ласка! ✨

My new book cover for the new children's project with talented Belarusian author Nadzeya Yasminska - "Wondertales house" !#Satsuta #satsutaillustration #elenasatsuta #kidslit #kidslitart #kidsbooks #bookcover #cover #childrensbook #kids #belarusian #literature #childrensliterature #домцікаўныхказак #books #artwork #childrensillustration #kidsillustration #animation #satsutanimation #cartoon #дзіцячаялітаратура #галіяфы #надзеяясмінска #дзіцячаялітаратура #дзіцячыякнігі #кнігі #кнігідлядзетак #беларускаялітаратура #беларусь #кнігінабеларускаймове

А вы ведаеце, што мастачка Алена Сацута  @lenesat - чараўніца?
Яна зрабіла так, што вокладка "Дома цікаўных казак" ажыла!
Вы можаце сачыць за навінамі праекта на старонцы зручнай вам сацыяльнай сеткі:
https://vk.com/domkazak
https://www.facebook.com/domtsikaunihkazak

Далучайцеся - давайце будаваць чароўны дом разам!

#ДомЦікаўныхКазак #ДомКазак #НадеяЯсминска #надзеяясмiнска #Satsuta #satsutaillustration #elenasatsuta #Галіяфы #дзіцячаялітаратура #дзіцячыякнігі #кнігідлядзетак #кнігі #беларускаялітаратура #беларусь #кнігінабеларускаймове

Смачная кніга
Вершы: Аксана Спрынчан
Мастак: Валя Максімовіч
Цудоўная кніга з добрымі, смачнымі вершамі на роднай мове і вельмі прыемнымі іллюстрацыямі! Мы з Маркам прапануем!
#book #books #книги #книга #окнигах #книгидлявсех #книгидлядетей #длядетей #книжныйобзор #рождественскиесказки #обзоркниги #обзорыкниг #литература #чтение #чтопочитать #книжка #мамавдекрете #ямама #мамасына #мамадочки #книгиорождестве #смачнаякніга #детскиекниги #books_hh #кнігінабеларускаймове

Cёння, 21 лютага, ва ўсім свеце адзначаецца Дзень Роднай Мовы!🎉 Віншуем Вас, шаноўныя сябры, з гэтым цудоўным святам! ❤ Мы заўсёды рады прапанаваць Вам кнігі на беларускай мове на любы густ! 📚

Нядаўна ў выдавецтве “Кнігазбор” выйшла вельмі важная і адметная кніга – “Суперкніга пра Біла з Болаю” шведскай пісьменніцы Гунілы Бэргстрэм. Гэта кранальная гісторыя пра сям’ю, у якой з’явілася дачушка з асаблівасцямі развіцця. Чытаючы гэтую кнігу, мы бачым доўгі шлях, які праходзіць сям’я, поўны болю і шчасця адначасова. Шлях ад радасці, калі дзіцятка толькі з’яўляецца на свет – да неразумення  і страху, што гэтае дзіця не такое, як усе. Шлях ад роспачы, адчаю – да прыняцця, разумення ўнікальнасці гэтага маленькага чалавечка, да безумоўнай любові. Аднак і пасля прыняцця будучыня не становіцца бязвоблачнай. Пераход з песімістычнага настрою да аптымістычнага адбываецца тады, калі вектар увагі родных меняе накірунак – з уласных пакутаў і перажываняў на жыццё самой Болы, якая абсалютна шчаслівая ў сваім свеце. Эмоцыі герояў – і бацькоў дзяўчынкі, і яе старэйшага брата Біла – паказаны без упрыгожвання, такімі, як ёсць, і гэтая шчырасць кнігі робіць яе сапраўды каштоўнай. Пісьменніца распавядае не толькі пра цяжкія жыццёвыя сітуацыі, з якімі сутыкаецца сям’я, але і пра вясёлыя прыгоды дзяцей.  Кнігі пра разумнага Біла і вясёлую Болу ў шведскай літаратуры сталі ўжо класікай, для беларускай жа літаратуры такая тэма пакуль новая, але вельмі патрэбная. Пераклад са шведскай мовы зроблены Надзеяй Кандрусевіч і Алесяй Башарымавай, а ў вершаванай форме яго ўвасобіў таленавіты паэт Андрэй Хадановіч. Чытаецца гісторыя лёгка, на адным дыханні. Цікавае і афарменне кнігі – аўтарскія ілюстрацыі, выкананыя ў тэхніцы калажу, нібы перадаюць дзіцячае светаўспрыманне.
#кнігідзеткам #беларускікнігазбор#каляровыровар #кнігінабеларускаймове#дзіцячаялітаратура #кнігарня #дзіцячаякнігарня #замечтательные_книги #книжный#детскийкнижный #лушийкнижный#book#bookstore #instabook #instaminsk #belinsta

Кніга, якую прыемна трымаць у руках, атрымліваючы асалоду ад казак, ілюстрацый,  мовы. Народныя казкі перакладзены з латышскай мовы Пятром Масальскім – таленавітым паэтам і фалькларыстам. Кожны з нас заўважаў, якія падобныя між сабой казкі суседніх народаў: як і беларусы, латышы спрадвеку цанілі працавітасць і розум, дабрыню ды гумар, высмейвалі ляноту і сквапнасць.  У зборніку вы знойдзеце казкі на любы густ - і бытавыя,  і чароўныя. Яны падыдуць як для чытання ўслых малодшым дзецям, так і ў якасці падарунака тым, хто толькі пачынае чытаць самастойна – бо шрыфт у кнізе буйны, а творы невялікія. Гарманічна дапаўняюць тэкст прыгожныя, пяшчотныя ілюстрацыі Марыі Каратаевай.

#кнігідзеткам #казкі #кнігінабеларускаймове #дзіцячаялітаратура #мастацкаялітаратура  #кнігарня #дзіцячаякнігарня #замечтательные_книги #книжный #детскийкнижный #лушийкнижный #book#bookstore #instabook #instaminsk #belinsta

«Красамоўнае сэрца» - прыгожая рамантычная казка Алега Аблажэя, дзе ёсць таямніцы і цуды, зняволенне і выратаванне, прыгоды і каханне. Дзе каралевічу і каралеўне, якія так адрозніваюцца ад іншых, давядзецца пераадолець нямала цяжкасцяў, перш чым яны знойдуць сваё шчасце. Казка вучыць няпростаму ўменню слухаць голас свайго сэрца і давяраць сабе. Гэтая кніга з тых, што дораць светло: чытаеш яе, і хочацца верыць, што дабрыня і любоў, прыгажосць і мастацтва - непераможная сіла. #мастацкаялітаратура #кнігідзеткам #кнігінабеларускаймове #дзіцячаялітаратура #замечтательные_книги

Most Popular Instagram Hashtags