#кнігарняпісьменніка

MOST RECENT

📚Міхаіл Валодзін, "Наш стары добры Вавілон", 5/5. #прочитановиюне 📚 (Текст по-русски в комментариях👇👇👇) Кніга складаецца з 25 гісторый. "Мінскія гісторыйкі" — менавіта такое азначэнне дае аўтар сваім аповедам. Гэта кароткія і дасціпныя замалёўкі з жыцця Мінска ў той ці іншы перыяд, якія звязаныя з пэўным месцам ці будынкам. Чытаючы кнігу, мы нібыта вандруем па горадзе, пачынаючы з чыгуначнага вакзала і заканчваючы плошчай Перамогі. Дарэчы, гэтую кнігу можна чытаць адначасова з вандроўкай, тады вы на свае вочы зможаце пабачыць усё, пра што распавядае Валодзін. Эфект максімальнага пагружэння ў кнігу гарантаваны.

Каб сфатаграфаваць кнігу, я прайшлася часткай гэтага маршруту. Дом, які вы бачыце на фота, на вокладцы кнігі размешчаны справа, а злева ад яго на набярэжнай Свіслачы адзін з герояў кнігі — зялёненькі дом-музей 1 з'езда РСДРП. Ён так шчыльна схаваны за дрэвамі, што здалёк ніяк не трапляе на фота, таму бліжэй яго можна ўбачыць на другім фота. У савецкія часы ў яго абавязкова зазіралі ўсе афіцыйныя асобы, што праязджалі праз Мінск. Цяпер туды часцей за ўсё прымусова водзяць школьнікаў на экскурсіі, а яшчэ часам ладзяць выстаўкі, ніяк не звязаныя з дзейнасцю партыі (экзатычныя матылькі, калекцыі піўных цэтлікаў) 😁

Наступны пункт нашай экскурсіі — тэлевежа. А ці ведалі вы, што адзін з заснавальнікаў радыё- і тэлевяшчання ў ЗША — беларус? У 1891 годзе ў мястэчку Узляны пад Мінскам у яўрэйскай сям'і нарадзіўся Давід Сарноў. Праз 9 гадоў сям'я эмігравала ў ЗША, і там Давід пачаў сваю кар'еру сувязіста. У Мінску першая тэлевежа з'явілася толькі​ ў 1955 годзе, а вось тая падобная да кароны штука з самага верху раптоўна з'явілася толькі ў 1976 годзе, і моцна напужала гараджан, якія падумалі, што гэта работа КДБ, і цяпер яны будуць праслухоўваць увесь горад 😎

На наступным фота вы бачыце амаль антычную ратонду, якую пабудавалі ў 1955 годзе, калі набярэжную ракі Свіслач вырашылі "апрануць" у бетон. Ужо тады яна стала прывабным месцам для аматараў выпіць і закусіць на беразе ракі. Цяпер яшчэ і неафіцыйна выконвае функцыі грамадскай прыбіральні, таму ўнутр лепш не заходзіць 🙅😁 👇👇👇

📚Наста Кудасава, "Маё невымаўля", 4/5.📚 (Текст по-русски в комментариях👇👇👇) ✅"Мне вечнасць абдымае плечы
і больш вымае — па радку..."✅ Як жа прыемна разгарнуць зборнік вершаў сучаснага аўтара і адчуць сапраўдную паэзію. Зборнік Насты Кудасавай не проста так стаў кнігай году-2016. Цікава і тое, што паэзія, не самы папулярны ў наш час від літаратуры, тут перамагла прозу.

Вершы Кудасавай дыхнулі на мяне метафорыкай і словатворчасцю Рыгора Барадуліна. Чаго вартая назва — "Маё невымаўля"... Склалася ўражанне, што гэтыя лёгкія, але адначасова моцныя вершы і былі напісаныя адным подыхам. Бо менавіта так яны чытаюцца, як адзін вялікі твор. Часам мне нават страшна было ад шчырасці, з якой паэтка агаляе нам сваю душу. Гэта споведзь жанчыны, уся кніга атрымалася вельмі жаночай і пранікнёнай. Але мужчынам таксама варта яе прачытаць.

Хоць многія вершы могуць падацца вам песімістычнымі і безнадзейнымі, але разам з тым увесь зборнік прасякнуты верай у любоў, у нешта светлае і чыстае. Я зноў пачынаю верыць у сучасную беларускую паэзію 😃

#books #bookstagram #poetry #кнігі #беларускаялітаратура #настакудасава #маёневымаўля #кнігазбор #выдавецтвакнігазбор #кнігарняпісьменніка #паэзія #книги #поэзия #мирдолжензнатьчтоячитаю #прочитановапреле #чтопочитать

📚Мікіта Найдзёнаў, "Развітанцы", 2/5. 📚 (Текст по-русски в комментариях 👇👇👇) Ведала, на што ішла, купляючы гэту кнігу, але вырашыла паспрабаваць. Як і чакала, кніга не спадабалася зусім. Я вырасла на паэзіі Сыса і Барадуліна, Караткевіча і Гілевіча, Бураўкіна і Багушэвіча. Але пры ўсім гэтым я люблю сучасную паэзію: Рыжкоў, Хадановіч, Кудасава... У нас процьма таленавітых паэтаў. А вось з творчасцю Найдзёнава не склалася.
Гэты танюткі зборнік быў прачытаны літаральна за 20 хвілін. Магу назваць гэта адным словам — прымітыў. Такія просценькія вершы, якімі можна здзівіць хіба што якую-небудзь вельмі рамантычную дзяўчыну, калі прысвяціць ёй адзін з такіх вершаў. Ці варта ўдакладняць, што амаль усе вершы ў зборніку пра тыя ці іншыя віды рамантычных стасункаў? Прысутнічае тут і эротыка.
Большасць вершаў не адрозніваюцца шырынёй думкі, яны хутчэй лаканічныя, тры словы ў радок, дванаццаць слоў у страфу. Увогуле, адчуваецца, што аўтар — музыка. Гэтыя вершы — больш песні, чым вершы. Пакласці іх на просценькі рытм — і ўжо б загучалі лепш.

Можна спісаць усё сказанае мной вышэй на тое, што кніга для аўтара — дэбютная, а таму патрабаваць ад аўтара адразу глыбокіх думак немагчыма. Але я ведаю ўдалыя прыклады дэбютных зборнікаў (напрыклад, першая кніга Міхася Бараноўскага, з гэтай жа серыі "Пункт адліку"), таму для мяне гэта не адмазка😁 Ці гэта проста аўтарскі стыль такі, ненапружны.

Магу пазітыўна адзначыць назву зборніка, яна даволі арыгінальная і цікавая, такі аўтарскі наватвор. Увогуле, можа падацца, што для аўтара паэзія — гульня. Ён гуляецца са словамі, тэмамі, піша пра тое, што ведае і адчувае, але, магчыма, не хапае трошкі літаратурнай спеласці. Чытачу заўжды трэба пакідаць невялікую інтрыгу. Інакш ён хутка згубіць цікавасць да аўтара.

#books #bookstagram #poetry #кнігі #беларускаялітаратура #мікітанайдзёнаў #развітанцы #кнігазбор #выдавецтвакнігазбор #пунктадліку #кнігарняпісьменніка #паэзія #книги #поэзия #мирдолжензнатьчтоячитаю #прочитановапреле

Most Popular Instagram Hashtags