#дачушкінысловы

MOST RECENT

-- Ka tu nori gimtadieniu? -- Megoti (lt.)😂
-------------
Вось менавiта так я марыла правесці сённяшні дзень... Балёнікі, яшчэ якія-небудзь цуды - неяк не паспела пра іх падумаць😇. Ну, ды ня склалася - Поля, традыцыйна, не спіць ды яшчэ на нос скардзіцца, які ў сне нібыта не дыхае (і што гэта, калі нічога не відаць, а пакуль не ляжа - зусім здаровы чалавек? Буду паіць больш). Так што, @bookashkindom, з афіцыйным адкрыццем! .

Што да маёй ідэі з 33 каровамі, пакуль запускаю ў неба на здзяйсненне (раскажу пазней). Як думаеце, можа зробім 33 + 33 дні? Праўда, усё адно выпадае на сераду і ўсе працуюць... Ну, і ладна - што я прывязалася да лічбаў?
------------------
Кажу: Сярэдзіна красавіка, у нас вецер, "бітва сезонаў", а ў Піцеры шмат снегу выпала". Паліна: "Не, не снег - сёння вясна!" "Так, - адказваю, - проста яна забыла, што яна вясна".
#дачушкінысловы
.
#ніда #flashesofdeligh #vscobe #allwhatsbeautiful #littlestoriesofmylife #verilymoment #simplepleasures #slowlivingforlife
#prettylittletrips #findbeautyineverything #allwhatsbeautiful #vscolithuania #northerneurope #visitlithuania #myliunida #momsweekend #littlestoriesofmylife #instalithuania #любимыеместа #beautifullithuania #vandruem #nida #kursiunerija #lovebaltics
#treasuringlittlememories
#neringa тоештолюблю #theeverydaylife #realisbeautiful

Прынцэса паўсюль знойдзе сабе карону👑. А вы знайшлі😇? ⠀
* * *
Некалькі смешных выразаў цягам снежня-студзеня:

Кажа, расцягваючы, смакуючы кожнае слова: "Выдатныя гімнасты могуць скакаць, мараць, ныраць... паміраць". Такі вось лёс. І самае цікавае - я не здагадваюся, дзе яна пачула слова "мараць", і ці ведае яго сэнс.
😁😁😁 ⠀
Што, не ў тое горла патрапіла?
А дзе не тое горла?
😁😁😁

Сядзіць, хныча. Распытваю, што здарылася.
- Мама, ты мяне пакрыўдзіла.
- ‎Чым?
- ‎Сваім мозгам.
.
#дачушкінысловы

Не ўтрымаюся, каб не падзяліцца і тут - проста казачная прыгажосць атрымалася!
.
Праўда, усё зусім не так як я бачыла гэта, бо калі стала запальваць свечку, каб паказаць дачушцы ўсю магію ледзянога ліхтара, Палінка закрычала: "Мама, не запальвай свечку - я не хачу, каб ён растаў"😂. Так што крыху пагулялі і адправілі ў лядоўню😁.
.
І такія матэрыяльныя прывязкі ў нас пастаянна: "трагедыя" на шмат дзён, што рэйнджара згубіла (давялося купіць яшчэ і сказаць, што знайшла); "мама, а раптам балёнік лопне", і стаіць ён у скрынцы, а малая баіцца з ім гуляць і інш. .
#дачушкінысловы
#wintermood #winterlookslikethis #allthingswinter #thequietwinter

"У гэтым годзе снег выпаў нечакана рана, - пачала я расказ. - Яшчэ ўчора маленькая вавёрачка, не паспеўшы прыдумаць, куды схаваць запасы на зіму, зарыла іх у зямлю; а сёння ўсё схавалася пад белым пухнатым покрывам. Дапаможам грызуну знайсці скарб і лепшае месца для яго захавання!" Снег - пена для галення + сода.
Знізу ў файле ляжыць малюнак з "закапанымі" па ўсім лесе жалудамі і арэшкамі.
Калі дачушка знаходзіла запасы, я выдавала ёй "далепкі" і прапаноўвала схаваць запасы ў дупла на ялінцы.
30.11.2016

#дачушкіны_развівашкі #дачушкінысловы #снег #монтессори #learningresources #momslife #чемзанятьребенка #идеидлядетей #сенсорноеразвитие #играемдома #чемзанятьребенкадома #моторика #для_play_everyday #для_all4mummy #mamyvmeste #smileymommies_ideas #marafoniya_фонтанидей. #mamyvmeste #fun4moms_творчество #mv_своимируками
#сэнсарнаяскрынка #дачушкіны_развівашкі #развивашки #motherhoodrising #маманазаметку #раннееразвитие
#our_everyday_moments #игрысдетьми
#сенсорнаякоробочка #чемзанятьребенка #домасмамой

Маленькі Энштэйн🎓 снедае.
У пошуках ЭНЭРГІІ на ўвесь доўгі дзень... дакладней, ТЫ-дзень😁
* * *
З забаўнага, сказанага дачушкай:
"СвіннІ" = салаўі
"Баба памылася - стала бабуляй".
.
.

#дачушкінысловы #nashminsk #momswithcameras #dailyparenting #childhoodunplugged #momblog #minsk #minskgram #momlife #instaminsk #minskgirl #vscobe #livethelittlethings #thatsdarling #nothingisordinary #thehappynow #littleandbrave #_littlefellow #uniteinmotherhood #nothingisordinary #instamamaru #instadetki #lovemomblog #themum #big_baby_boom #mimikid #minsklove #minsktut #kalilaska #minskgirl #minskphoto

"Я сама-а-а-ы-ы-ы..." - і кнопку націскаць (нават калі не дастае), і ваду ўключаць, і паўсюль залазіць, і дзверы адкрываць, і гузікі зашпільваць, апранацца, і нават цацкі складваць на працягу гадзіны, і канапу перасоўваць, бялізну пдносіць, і... Толькі карміць - "мама будзе"))). І спаць, канешне, "не хочаш" і "мама будзе" (я б з радасцю, асабліва калі гадзінныя ўкладванні апусціць). .
Закладваю на зборы дадатковыя паўгадзіны - усё адно не паспяваем. Бо я ў чарговы раз не здагадалася, што яшчэ трэба запытацца ў нашай САМкі)) і не папярэдзіла ўсіх навокал. "Сама буду...ы-ы-ы-ы... цёця кнопку націснула"😭😭😭. Дарагія дарослыя, перш, чым нешта зрабіць, запытайцеся спачатку ў амальтрохгодак, ці не жадаюць яны. Нават, калі гэта ваша асабістая справа (кшталту, смецце выкінуць і... я б сказала, але пакіну на вашыя здагадкі😂) і дзіця не ваша.
.
#follow_this_light #letthekids #momentsinthesun #raisingmytribe #littleandbrave #ohheymama #дачушкінысловы #dailyparenting #eternalmotherhood
#littlestoriesofmylife #instaminsk #nashminsk #minsklove #твойминск #lovely_minsk #kalilaska #vscobe #we_love_belarus
#minsklove #instaminsk #vscoMinsk #minskphoto #iloveminsk #minsktut #photominsk #tvoyminsk #its_minsk #depo2miensk #ДЭПО #minsk2017

- Калі ідзе дождж, мне так хочацца сядзець у абдымках, уткнуўшыся носам у цябе. Слухаць....
Поля (гучна):
- А я хачу ПІЦЬ! (Добра яшчэ не варыяцыя гэтага слова з яшчэ 2 літарамі😂).
Такая вось рамантыка. ------ #дачушкінысловы #vscokids #momblog #happymoments #nothingisordinary_ #momslivinghappy #wondermore #childofig #beyondthewanderlust #my_magical_moments #dearestviewfinder #littlepleasures #momentslikethese #raisingmytribe #adventurelife
#traveleurope #belgium #oostende #europe_vacations #travelwithkids #travelerschild #lovetheworld #viewpoint #globalcapture #doyourtravel #travelawesome

Шматрукі Шыва😂
.
Памятаю, яшчэ ў дзяцінстве чытала кнігу Чукоўскага "Ад двух да пяці", і мне падавалася тады, што малыя ўвесь час кажуць нешта смешнае, і за імі толькі хадзі запісвай. Я, канешне, усё адно не падрыхтавала цыдулак, але парачку спатрэбілася б у час, бо не ўсё запамінаецца. З апошняга: * "Мама, выключайся," - сказала малая перад сном (пра мабільны, святло, гукі). Актуальна, га😉?
* "Я гатую ежу ў касцёле," - то бок, у катле.
* ‎"Гэта трэці паверх/ падыйдзіце да трэцяга вакна.... - мне ТРЫ (!!) годзікі", "Мама, я хачу ехаць на трэцім цягніку!" і т.п.
* І самае забаўнае: калі ў Паліны нешта запытваешся, і яна не ведае адказу, не маўчыць, але мармыча нешта невядомае. А вы, ціпа, самі дуракі, што не зразумелі😂. Малайца!
. ------------ #instaminsk #minskgirl
#minsklove #minsktut #minsk2017
#vscobelarus#minsktut #belarusinsta #drugoyminsk #belarusonelove#дачушкінысловы #vscobe #дзеткікветкі

Учора Паліне споўнілася #2года2месяца і 2дні, і мы вельмі хацелі спячы да свята пірог. Але са сном зусім не склалася - толькі а палове на шостую заснула ў машыне па дорозе дадому (і амаль на 2 гадзіны😱). Капрызы, "ні котіс" и т.п. Так што сёння ўжо пазвалі звяроў на пірог (а маме з татам - шарлотка😝), замясілі, памялі і раскаталі цеста, пінцэтам-кракадзілам расклалі садавіну і гародніну. Осліку - шматок з кукурузай, 🐻 - с ягадамі, 🐇🐐 - з морквай і капустай, вавёрцы - жолуд, 👫маме з татам - 🍏🍐, бабе з дзедам - 🍅 і гарбуз. Здымалі садавіну/гародніну і шукалі па адбітках. Затым кармілі звяроў - рэзалі пірог і адшчыпвалі (і нават каталі калабкоў😶); выразалі формачкамі зоркі і рэзалі на дробныя часткі нажом. Свята атрымалася вясёлым і смачным! А Паліне ў якасці пачастунку дасталася "піляга" (курага).
05.10.2016
#sensoryplay #sensorygames#lovemomblog #indoorfun #instalike #playideas #ideasforkids #play_okey #гуляемразам

Вам ужо надакучылі мае падарожжы і мора? Тады пачытайце мілаты😉
.
Учора мыю посуд, па звычцы без тапак, але ў шкарпэтках. Тэмпература, відаць, падымаецца, ногі пачынаюць мерзнуць. А дачушка цягнецца дапамагаць. Кажу:
- Пачакай, калі ласка, у мяне ножкі мерзнуць - я пайду тапкі пашукаю.
А Палінка апускаецца долу, абдымае мае ножкі і грэе. Ммммм, якое гэта адчуванне... .
Яшчэ павесялю:
Наша Міс Не (і гэта не #кризис3лет) выпраўляе усе мае пяшчотнасці: "ты мая (не)радасць, ты мой (не)скарб, ты мая (не)любоў. Ад слоў "ты маё шчасце" давялося адмовіцца, бо таксама папраўляе #дачушкінысловы#candidchildhood
#motherhoodrising #momswithcameras #momblog #momslife #eternalmotherhood #uniteinmotherhood #littleandbrave #momslivinghappy #petitejoys #kalilaska #morninglikethese #minsk #minskgram #instaminsk #minskgirl #belinsta #vscobe
#vscokids #inspiremyinstagram
#mybeautifulmess #allwhatsbeautiful #littlestoriesofmylife #simplemoments #myeverydaymagic #simplepleasures #деткиминска #ялюблю👼

З развівашак пачатку зiмы.
Зараз можна замяніць на пясок-манку і моцны вецер (напрыклад, у пустэчы з адпаведнымі жывёламі" ❄❄❄
30.11.2016
"У гэтым годзе снег выпаў нечакана рана, - пачала я расказ. - Яшчэ ўчора маленькая вавёрачка, не паспеўшы прыдумаць, куды схаваць запасы на зіму, зарыла іх у зямлю; а сёння ўсё схавалася пад белым пухнатым покрывам. Дапаможам грызуну знайсці скарб і лепшае месца для яго захавання!" Снег - пена для галення + сода.
Знізу ў файле ляжыць малюнак з "закапанымі" па ўсім лесе жалудамі і арэшкамі.
Калі дачушка знаходзіла запасы, я выдавала ёй "далепкі" і прапаноўвала схаваць запасы ў дупла на ялінцы.

#дачушкіны_развівашкі #дачушкінысловы #снег #монтессори #learningresources #momslife #чемзанятьребенка #идеидлядетей #сенсорноеразвитие #играемдома #чемзанятьребенкадома #моторика #для_play_everyday #для_all4mummy #mamyvmeste #smileymommies_ideas #marafoniya_фонтанидей. #mamyvmeste #fun4moms_творчество #mv_своимируками
#сэнсарнаяскрынка #дачушкіны_развівашкі #развивашки #motherhoodrising #маманазаметку #раннееразвитие
#our_everyday_moments #игрысдетьми
#сенсорнаякоробочка #чемзанятьребенка #гуляемразам

Маё маленькае воблачка. Часам пасля дзесятку недаспаных начэй (і сноў па 20-40хвілін) мне падаецца, што за табаю схавалася вясёлка... і заснула😴. Затым праходзіць хвіліна-другая-трэцяя, і я ўжо бачу, што ты не хаваеш, але выпраменьваеш яе. Каб не воблачка, якое часам напаўзае на твае бровы, у твае думкі і настрой - можа, мне б наскучыла сонца?

Увесну не хапае сонца, i мы зрабілі маску - 🌈, якая прадзіраецца скрозь аблокі, і вясёлкавыя паветраныя шары усіх 7 колераў. Ляцім💞! .
P.S.: І яшчэ пакіну на памяць #дачушкінысловы .
Учора ўкладваемся спаць, Паліна, як заўжды, спачатку лазіць па мне. Кладзецца на сцёгны: "Мама, што там у цябе?" - "Костка". - "Дастань, калі ласка, костку" .

#thehappynow #momswithcameras #dailyparenting #flashesofdeligh #magicofchildhood #nothingisordinary #uniteinmotherhood #littleandbrave #momslivinghappy #petitejoys #kalilaska #minskgram #instaminsk #minskgirl #belinsta #nashminsk #vscobe #minskkids #wonderfuleveryday #motherhood_moments
#ballooning
#mybeautifulmess #littlestoriesofmylife #livesimple #myeverydaymagic #simplethingsmadebeautiful #simplepleasures #slowlivingforlife

Які цудоўны сонечны дзень выдаўся ўчора! Вокны суседняга дома паветранымі пацалункамі пасылалі святло ў наш маленькі пакойчык, які ўвесь напоўніўся любоўю і прамяністасцю, а маленькае шчасце бегала і хахатала, размахваючы сваімі папяровымі крыламі (гл. папярэдняе фота). З такім паветрам, з такім настроем усё складваецца! Усё супала, і мы сустрэліся з @nastya_enikova, каб, нарэшце, схадзіць у музэй, у якім я ніколі яшчэ не была 😆. І якім жа гэта шчасцем стала для дзяўчат, для нашых маленькіх кнопачак! Соня з радасцю ўзяла Палінку за ручку, і яны пабеглі асвойваць новыя прасторы, шукаць вядомых ім жывёл, здзіўляцца іх велічы і прыгажосці. Шапталіся на вушка, гулялі ў хованкі (ад мам) і даганялкі, паказвалі і навучалі адна адну😁. Як жа гэта міла... І калі мая дзяўчынка паспела вырасці? Яшчэ зусім нядаўна і не кантактавала з дзеткамі, а зараз усё просіцца. Кажа: "Будіс ясэ з Соніцкай гуляць!" Так што, Насця, з нецярпеннем чакаем сустрэчы!! Дарэчы, пасля музэю мы яшчэ і ў бібліятэку гарадскую запісаліся, пачыталі там яшчэ адну з гісторый пра любімага пінгвінёнка Пороро, дачушка палазіла ў доміках Карлсана ды яшчэ за хамячком паназірала. Па дарозе дадому заснула ў вазочку, а як прачнулася, чую: "...аспаўляецца ў палёт! Але пігінёнак нічога не баіцца!" Так вось і прачынаецца з цытатамі з кніжак на вуснах.

#дачушкінысловы #clickinmoms #flashesofdeligh #letthemexplore #treasuringlittlememories #theeverydayportrait
#wondermore #belarusonline #lovelifeoutside #lovelyminsk #liveoutdoors #minsklight #minsklove #vscoMinsk #kalilaska #visitbelarus #кудапойтисребенкомминск #мінчаначка

Нядаўна прачытала цудоўнае вызначэнне полінага ўзросту: "галава з нагамі не зраслася". Як вы - згодныя? (Мамы двухгодак і тыя, хто яшчэ памятае) Малым, канешне, і ў год усё і паўсюль трэба, але не хапае хуткасці і спрытнасці. А зараз яшчэ можна павесіць таблічку "НЕ" (ведаеце, на Арт-востраве такая стаяла ў тым годзе): "мама не спявай, не вары суп, тата не сядзі", "ты не хочаш мыць посуд" і т.д. Часам гэта бывае вельмі смешна:

Укладваемся спаць. Поля: "Мама, выключайся". - "Опцыя "мама" выключана. працуе опцыя "жонка"😁". Вось і як не весяліцца, не смяяцца перад сном? 😴

А яшчэ мне падабаюцца розныя прыдумкі, калі не да канца зразумела, а "песня" патрабуе (і прыгадваецца, як у дзяцінстве спявалі англійскія песні, не разабраўшы словаў):
Сяджу на кухні, Поля ідзе і бармоча нешта, кшталту, "на костачках катаецца". Вы б таксама падумалі пра Бабу Ягу? А гэта быў Бычок А.Барто. #дачушкінысловы #lovely_minsk #belinsta #mimikid #motherhoodrising #walkingwithkids #cutekidsclub #letthembelittle #momslife #amomentinmotherhood #motherhood_moments #wonderfuleveryday #our_everyday_moments #mylittlelove #candidchildhood #lovemomblog #nothingisordinary #documentyourlife #simplemoments #livethelittlethings
#мінск #goodmorning #доброеутроминск #itsamazingoutthere #momswithcameras #photooftheday #parenthood #livingwithkids

Ну што, снег вяртаецца! Праўда, разам з ім і маразы, але ж справімся - ёсць некалькі файных ідэй (ды і "бублік" нас чакае)😇 ........... А сёння мне вось аб чым яшчэ хацелася напісаць:
Памятаю, мне ледзве не казкай ды рознымі мамскімі прыдумкамі падавалася дэкламаванне вершаў кшталту Чукоўскага двухгодкамі. І што вы думаеце - мая так і рабіла (дакладней, дагаворвала словы і кожны раз розныя, то бок на памяць гэтыя вялізныя тэксты). Праўда, пасля мы Чукоўскага прыбралі, бо рана ёй - вельмі літаральна ўспрымае.... а пад руку патрапілі "Нататкі таткі", якія таксама перабіраць трэба. І што вы думаеце: сёння цэлы дзень дэкламуе "Дзьмухавец"! Ды, увогуле балабоніць без перапынку. Па праўдзе, вершы - гэта найлепшы варыянт. А ад двух яе фразаў - 1) "а што гэта", 2) дзе мама (пры гэтым я ў полі зроку) - вельмі стамляюся. Як думаеце, трэба адказваць на такія пытанні, калі яны па 100500 разоў дзеля саміх пытанняў? @evgenia_nemkova a Вы як думаеце?
#снег #восень #дачушкінысловы #minsk #instaminsk #минскдетям #minskgram #belinsta #nashminsk #minsktut #photominsk #minsklove #letthembelittle #motherhoodrising #малышиминска #happymoments #снеговик #momswithcameras #dailyparenting #lovelifeoutside #thegreatoutdoors #liveoutdoors #childhoodunplugged #momblog #motherhood #parenthood #flashesofdelight #eternalmotherhood #mybeautifulmess #momlife

5.17 - "папаўа" (паспала😴). Палінка прачыналася кожную гадзіну, і па 1 - 1,5 даводзілася ўкладваць яе. Такім чынам, сумарна 3,5 гадзіны за ноч, і ледзве ўгаварыла яе яшчэ на паўтары.
Ладна, што я спаць хачу, а яна як з гэтым спраўляецца😮? І ніякага ж намёку акрамя саплей😰. Эх, толькі 3 дні прайшло - і ўсё па коле. Ізноў не патрапілі на навагодні спектакль.

Ну, ды раскажу забаву: Палінка на выходных на дзеда пакрыўдзілася за тое, што бландзінкай назваў 👸 (а ён жа захапляецца, з такой любоўю кажа). Нібыта аднекуль ведае іншы сэнс гэтага слова😁

І сёння ў чарговы раз паўтарыла любімае "хацу коціка забіць"😂. То бок, зрабіць. #дачушкінысловы #earlymorning #belinsta #mimikid #motherhoodrising #walkingwithkids #cutekidsclub #amomentinmotherhood #wonderfuleveryday #our_everyday_moments #mylittlelove #lovemomblog #nothingisordinary #documentyourlife #simplemoments #livethelittlethings
#goodmorning доброеутроминск #itsamazingoutthere photooftheday #parenthood #livingwithkids #motherhoodunplugged

Слухайце, я да вас вось з якім пытаннем:
Побач з дачушкай адчуваю сябе абсалютна нятворчай д.. дубінай - у якасці "пілятулы" (градуснік, тэмпература) у яе выступаюць ня толькі палачкі, але і міскі; а зараз вось складвае магформерсы ў два рады і кажа, што гэта "інцілятай" (вентылятр); я ўжо не кажу пра самалёты з пальцаў і двух палачак і пра малюнкі/лепку, дзе ўвогуле можа быць што заўгодна. Ці трэба тлумачыць, што паміж прадметамі павінна быць падабенства? А то я нешта на ноч гледзячы ўчора загналася. З рэшты, начныя думы - яны заўжды такія.
-----
P.S.: А зараз сканструявала "сцяг" і сказала, што яму патрэбны вакенцы😮 #дачушкінысловы #lovely_minsk #belinsta #mimikid #motherhoodrising #walkingwithkids #cutekidsclub #letthembelittle #momslife #amomentinmotherhood #wonderfuleveryday #our_everyday_moments #mylittlelove #candidchildhood #lovemomblog #nothingisordinary #documentyourlife #simplemoments #livethelittlethings
#мінск #goodmorning #доброеутроминск #itsamazingoutthere #momswithcameras #photooftheday #parenthood #livingwithkids

Усяго тыдзень у шпіталі была, а ўжо столькі новага, незразумелага. Вось здагадайся, што "па дэпку" - гэта зусім не казка пра рэпку, а "Пых", без якога немагчыма ўкласціся спаць. А Калабка трэба расказваць перад самым засынаннем. А цалаваць цяпер трэба не толькі ручкі, шчочкі, лоб, але яшчэ локці і "памышкі" (добра, хоць костачкі на пальцах не просіць😂, але, адчуваю, усё наперадзе). І яшчэ абавязковы тролінг перад сном (і не толькі): "А што гэта?" - і шмат разоў па коле. Як падумаю, што праз год нас яшчэ чакаюць "чамучкі"😮. І, галоўнае ж, кніжкамі не спужаеш! Трэба запісвацца ў дзіцячую бібліятэку, бо кніжак не набяруся. Тым больш, ёсць на прыкмеце з неблагім выбарам.

І яшчэ са смешных словаў мяне сёння прыемна здзівіў "гібюд" = вярблюд. "Мышка падыхае" = мышка пазяхае

А ў мяне ізноў бяссонныя ночы - цяпер дачушка хварэе😕. І столькі нэрваў па ўкладванні... Гэй, малое, папраўляйся!

#дачушкінысловы #оранжерея #ботаническийсад #мінск #belinsta #belarus #kalilaska #parklife #vscobe #mimikid #motherhoodrising #walkingwithkids #lovelifeoutside #cutekidsclub #letthembelittle #momslife #amomentinmotherhood #motherhood_moments #our_everyday_moments #tutbylife #mylittlelove #photooftheday #walkingwithkids #momswithcameras #гуляемсмамой #nashabelarus #we_love_belarus #minsktut #justgoshoot #minskgram #nothingisordinary

Не магу не выкласці гэту прыгожосць 😍 - такая мілая з гэтымі хвосцікамі!
*** Па-мойму, нас з татам трэба аддаць у дзіцячы садок, бо нечаму не таму мы вучым дачушку, не па ўзросце😂.
👇👇👇
Стаіць Паліна ля вакна, кажа: "Снег ідзе. Растае і ператвараецца ў ваду" 😮. Адкуль??!!! Дзіцёнку #2года2месяца

Я ўжо не кажу пра 15 літар - я ў шоку. Не вучу, толькі адказваю на пытанні (о, гэта доўгая гісторыя, з чаго ўсё пачалося). Спадзяюся, яна пасля не пачне патрабаваць навучыць іх складваць у словы?
Не-не, у нас няма мэты вырасціць вундэркінда, але мы дакладна не таму вучым

#дачушкінысловы #мінск #minsklove #lovely_minsk #belinsta #kalilaska #vscobe #belarusonelove #mimikid #dochkimateri #dochkimateri #motherhoodrising #walkingwithkids #lovelifeoutside #cutekidsclub #letthembelittle #momslife #amomentinmotherhood #motherhood_moments #wonderfuleveryday #our_everyday_moments #mylittlelove #candidchildhood

Любімы восеньскі салют. Колькі ўжо іх было і колькі яшчэ будзе! (добра пакуль зменкі хапае😂). Салютаў было шмат - і для Полі, і для Васі, і для Дзімы (@la_busya1), і для мяне... мне з Васькам больш за ўсіх дасталася🙈. Крыху пазней (калі не засну) пакажу яшчэ фота з неспадзяванай фотасэсіі.
-------
Юлька, у мяне пакуль комп зляцеў, дык я нават паглядзець нармальна фота не магу, не тое што адабраць/апрацаваць/перадаць😣.
----------
І яшчэ крыху пра Палінку.
Мы з татам сядзім у залі, а дачушка на кухні нешта робіць. Чуем: "Паліна дастоілася - тэба пашкадаваць". Пайшоў тата - мала, прыйшла мама; усе "аманяліся" (як я люблю гэта слова! І яшчэ "шкапепкі" = шкарпэткі😍. Аднойчы я стану па іх сумаваць)
* * *
Крыху пазней далі малой мандарынку:
"Баталінка гадзенькая" (мандарынка гладзенькая". Ну, праўда ж смешная😊.
#дачушкінысловы #лістапад #лісточкі #восень #залатаявосень #мінск #lovely_minsk #parklife #belinsta #kalilaska #vscobe #belarusonelove #mimikid #dochkimateri #dochkimateri #motherhoodrising #walkingwithkids #lovelifeoutside #осенниелистья #осень #cutekidsclub #letthembelittle #momslife #amomentinmotherhood #motherhood_moments #wonderfuleveryday #our_everyday_moments #mylittlelove #candidchildhood #tutbylife #краскиосени

Most Popular Instagram Hashtags