#беллітаратура

MOST RECENT

У эфіры зноў годны #белліт
📖Кірыл Стаселька "Marginalis" - гісторыя, якая змясціла чатырыста гадоў, з паўсотні герояў, дзясяткі краін і адну загадкавую кнігу.
Калі пачала чытаць гэты твор, маральна рыхтавалася да Дэна Браўна, потым - да Оруэла, а пасля проста з захапленнем сачыла за лёсаскрыжаваннем герояў і таямнічага фаліянта.
📖Менавіта праз загадкавую кнігу чытач падглядае за жыццём "маленькіх людзей", каб самому задацца пытаннем: "Ці ня варта агледзецца навокал? Мо побач жывуць ня менш цікавыя персанажы, якімі грэбуюць старонкі тлустых падручнікаў па гісторыі?"
📖На жаль, у кнізе нямала адруковак, якія кідаюцца ў вочы нават ня самым загартаваным чытачам. Але за харошую гісторыю можна дараваць і не такое.
📖Калі я толькі прыглядалася да Marginalis, знайшла на oz.by водгук, які вызначыў мае далейшыя дзеянні: "З-за гэтай кнігі ў мяне згарэлі катлеты". Ці гэта не цудоўная рэцэнзія? 🙂

#беллітаратура #чтопочитать #инстакнига #bookstagram

Нарэшце я магу запісвацца ў адукаваныя беларусы, бо прачытала такі "Радзіва Прудок" Горвата. Доўга не магла знайсці папяровую кнігу: то тыражы разбіралі, то знаёмыя не маглі/не хацелі пазычыць. Аднак @myozby спраўдзіў мару.😊
.
І гэта сапраўды варта прачытаць, каб спыніцца ў коле клопату ды адчуць, як са старонак на цябе патыхае загадкавым беларускім дзэнам. Справа ня ў тым, каб кідацца за аўтарам з гарадзкіх кватэр у спарахнелыя хаты ды афігеваць з драўляных клазетаў. Але варта намацаць сувязь з мінулым (калі ласка, ня трэба біць у грудзі, які вы мінчук у 0,5 пакаленні) і зразумець, што мы, беларусы, стагоддзямі вось так будуем сваё маленькае жытло на ўскрайку вялікіх імперыяў.
.
#белліт #беллітаратура #горват #чтопочитать #инстакнига #bookstagram

Зазірнула ў бібліятэку, і вока зачапілася за гэтае выданне, самі разумееце, чаму. 😉
"Мастацкая літаратура", 92 год. Побач з бчб на вокладцы "Белоруссия" ў анатацыі. І, спадзяюся, як заўжды ўтульная гістарычная проза Арлова.

А вы яшчэ ходзіце ў бібліятэкі, ці лічыце гэта надта олдскульным?

#белліт #беллітаратура #чтопочитать #инстакнига #bookstagram

Вясновыя падаруначкі😊

Пахне чабор... Хіба на вечар той можна забыцца? ...Сонца за борам жар-птушкай садзіцца,
Штосьці спявае пяшчотнае бор,
Пахне чабор,
Пахне чабор... Лёгкія крокі на вузкай сцяжынцы.
Дзеўчына ў белай іскрыстай хусцінцы,
Быццам абсыпана промнямі зор.
Пахне чабор,
Пахне чабор... Выйсці б насустрач, стаць і прызнацца.
Вось яно - блізкае, яснае шчасце,
Клікнуць хацелася - голас замёр.
Пахне чабор,
Пахне чабор... Год адзінаццаць, а можа, дванаццаць
Сэрца баліць, што не здолеў спаткацца.
Сэрца нязменна хвалюе дакор.
Пахне чабор,
Пахне чабор... Час той схаваўся за дальняй гарою,
Здасца хвілінай - яна прада мною... Выйду. Гукаю. Маўклівы прастор.
Пахне чабор,
Пахне чабор... .

Пятрусь Броўка
1957

#Karali #Каралі #handmade #шляхетнаемыла #мыла #soap #Belarus #мова #беларускаямова #роднаямова #вершы #верш #рachniečabor #пахнечабор #чабор #ПятрусьБроўка #Беларусь #паэзія #маякраiнабеларусь #мова #белліт #літбел #літаратура #беллітаратура #symbal #symbalby

" Тое, што кажу тут аб правах народа, якія вырастаюць з падвалінаў культуры і кіруюцца ў будучыню, - гэта не ёсць рэха ніякага "нацыяналізму", гэта трывалы элемент людскога досведу і гуманістычнай перспектывы чалавека. Існуе галоўны суверэнітэт грамадства, які выяўляецца ў культуры народа. Гэта разам з тым суверэнітэт, праз які адначасова найбольш суверэнным пачуваецца чалавек"
З кнігі Яна Паўла ІІ "Памяць і самасвядомасць". Набывайце ў Духоўнай кнізе па адрасе М. Багдановіча, 25
#Бог #каталіцтва #каталікі #ЯнПавелІІ #хрысціянін #хрысціянства #дабро #зло #беларускаялітаратура #беллітаратура #белліт #папарымскі #нацыяналізм #суверэнітэт #культура #нацыя #народ

Most Popular Instagram Hashtags