[PR] Gain and Get More Likes and Followers on Instagram.

Instagram post by @zniczka Ірына

Нядаўна прачытала цудоўнае вызначэнне полінага ўзросту: "галава з нагамі не зраслася". Як вы - згодныя? (Мамы двухгодак і тыя, хто яшчэ памятае) Малым, канешне, і ў год усё і паўсюль трэба, але не хапае хуткасці і спрытнасці. А зараз яшчэ можна павесіць таблічку "НЕ" (ведаеце, на Арт-востраве такая стаяла ў тым годзе): "мама не спявай, не вары суп, тата не сядзі", "ты не хочаш мыць посуд" і т.д. Часам гэта бывае вельмі смешна:

Укладваемся спаць. Поля: "Мама, выключайся". - "Опцыя "мама" выключана. працуе опцыя "жонка"😁". Вось і як не весяліцца, не смяяцца перад сном? 😴

А яшчэ мне падабаюцца розныя прыдумкі, калі не да канца зразумела, а "песня" патрабуе (і прыгадваецца, як у дзяцінстве спявалі англійскія песні, не разабраўшы словаў):
Сяджу на кухні, Поля ідзе і бармоча нешта, кшталту, "на костачках катаецца". Вы б таксама падумалі пра Бабу Ягу? А гэта быў Бычок А.Барто. #дачушкінысловы #lovely_minsk #belinsta #mimikid #motherhoodrising #walkingwithkids #cutekidsclub #letthembelittle #momslife #amomentinmotherhood #motherhood_moments #wonderfuleveryday #our_everyday_moments #mylittlelove #candidchildhood #lovemomblog #nothingisordinary #documentyourlife #simplemoments #livethelittlethings
#мінск #goodmorning #доброеутроминск #itsamazingoutthere #momswithcameras #photooftheday #parenthood #livingwithkids

6 Comments

Most Popular Instagram Hashtags