estaine estaine

437 posts   171 followers   122 followings

Andrei Rykhalski  Always looking-for-something-person, Minsk, Belarus, 27

А яшчэ тут можна залезці на сярэдзіну амаль кожнага вадапада па камнях і зрабіць і вось такі здымак #norway

І пра іх як заўжды няма што сказаць, гэта нейкая чароўная мова прыроды, якая не церпіць словаў

А ўвогуле сёння быў дзень вадападаў

Дзень наступны, мы ўжо прызвычаіліся да такіх пейзажаў #norway

¿Por qué un barco que va entre dos ciudadas noruegas tiene la bandera de Puerto Rico?...

Што за #hiking бяз броду? :) #norway

Ай, ну карацей, што тут казаць, Нарвегія як Нарвегія) на фота месца нашай учарашняй начоўкі, расплюшчваеш вочы і такое ўражанне, што яшчэ спіш

А яшчэ мы абодва дні захапляліся верасоўнікамі паабапал дарогі, @dasha_bezina справядліва параўнала з лавадавымі палямі Праванса) Карацей, Расонскі раён, заказнік Сіньша. Спяшайцеся, пакуль лета не скончылася, там выдатна!

Я ўжо не ведаю колькі год марыў наведаць Расоншчыну, бо чуў, што гэта дзікі край некранутай прыроды. Насамрэч яна нават удвая болей дзікая, сапраўдная, чароўная, адчуваеш сябе сам-насам з прыродай нават проста едучы па дарозе. А гэтае фота цікава тым, што на тым беразе (ну метраў 40 максімум да яго) ужо Расея :)

Апошнім часам мы сталі больш зважаць на розных птушак навокал, заўважаць новых, цікавых, невядомых і больш уважліва сачыць за добра вядомымі. Учора бачылі вельмі захапляльны адукацыйны працэс - мама-бусел вучыла сваіх буслянят лётаць, назіраючы за імі з вышыні. Гэтае адчуванне сябе на зямлі пад белымі (дарэчы, чорна-белымі) крыламі пасяляла ў душу нейкі прыемны медытатыўны спакой

Most Popular Instagram Hashtags