34magnet 34magnet

915 posts   6,605 followers   606 followings

34mag.net  Media from Belarus #34mag #34magnet

К нам зашли минские торговцы грувом @funkgdealers и подкинули ништяков. А на «Першаке» только что вышел их долгожданный ЕР – скорей беги слушать Groove Dealers!

34mag.net/piarshak
📄 Minsk-California

Ірына Ануфрыева – беларуская мастачка, перформерка, харэографка, танцорка. Нарадзілася ў Гомелі, жыла ў Менску, у 2004 годзе пераехала ў Швецыю. 10 ліпеня з 15:00 да 20:00 у галерэі «Ў» @ygallery.by яна прадставіць пяцігадзінны бесперапынны перформанс «Замест танцаў», створаны сумесна з галерэяй у рамках праекта «Без выключэнняў. У працэсе». Напярэдадні гэтага дзейства куратарка і даследчыца Ганна Карпенка паразмаўляла з Ірынай пра адчуванне прасторы, разумнае цела, усвядомлены выбар непрысутнасці і культавую Людмілу Русаву.

34mag.net
📄 «Усё ідзе праз цела»: інтэрв'ю з Ірынай Ануфрыевай
📸 @flejtmotiv

28 чэрвеня каманда 34mag прыедзе ў горад над Бугам, каб правесці публічную дыскусію на тэму «Што варушыць Берасце?». Галоўныя культурныя дзеячы горада адкрыта будуць разважаць на тэму таго, што з сябе ўяўляе горад цяпер, якім можа быць заўтра і навошта наогул прыязджаць у Берасце.

Хто будзе разважаць?⠀
Тыя, каго берасцейцы ўжо добра ведаюць:⠀
• Воўка Плюмбум, музыка і мастак;⠀
• Алёна Каховіч, актывістка агенцтва «Дзедзiч»;⠀
• Аксана Бровач, журналістка з «Камсамольскай праўды»;⠀
• Ганна Радзько, мастачка;⠀
• Дар’я Гарашчанка, журналістка з гарадскога часопіса «Бинокль”»;⠀
• Наталля Зданевіч, менеджар-культуролаг.⠀

Якія пытанні будуць паднятыя першымі?⠀
• Чаго не хапае Берасцю?⠀
• Як актывізаваць гараджан?⠀
• Якая падзея здольная выклікаць у Берасці рэзананс?⠀
• Як пачаць сваю дзвіжуху / справу / праект у Берасці?⠀
• Дык што там з вашым шматпакутным заводам?⠀

Навошта гэта ўсё?⠀
Каб у адным месцы сабраць тых, хто робіць Берасце лепшым. Каб у працэсе дыскусіі зразумець, як ты сам(-а) можаш унесці нейкі ўклад у развіццё горада. Каб пасля сустрэчы смела казаць, што Brest Not Dead.

Месца: «Прастора КХ» (вул. Халтурына, 2/1).⠀
Час: 18:00 – 20:00.⠀
Уваход вольны!⠀

34mag.net
📄 Публічная дыскусія «Што варушыць Берасце?»

Ведаеш, хто яна?

«Кожнаму майстру патрэбная майстэрня. Вось мы яе і пабудавалі. У цэлым – для сябе, але мы адкрытыя і для іншых. Нам патрэбныя не кавярні, а месца, дзе можна працаваць хоць кругласутачна. Мы даволі моцна павернутыя на сваіх справах, – кажа Дзяніс. – Я часта сутыкаюся з меркаваннем, што беларусы нічога не могуць. Пры гэтым я лічу, што беларусы – выдатныя людзі з пачуццём гумару, якія ўмеюць працаваць рукамі».

На ўсходнім беразе Свіслачы адкрылася не творчая прастора, не каворкінг, не клуб, а майстэрня для профi ўсіх масцяў @loficustoms. Спачатку мы зазірнулі сюды на начное наваселле ў фармаце пікніка, калі стваральнікі сказалі: «Пакуль хопіць рамонту», потым зайшлі і ў дзённы час – карацей, убачылі магчымасці гэтага месца ва ўсёй красе.

Глядзi больш на сайце!

34mag.net
📄 Lo-Fi Customs: творчая майстэрня на Кастрычніцкай
📸 @tanya_piton

«Нужно понять, что ты – самый главный босс в своей жизни, ты – это источник всего. Выискивая какие-то оправдания в окружающей среде, ты просто накрываешь себя иллюзиями, обманываешь сам себя. Если продолжать так делать, то вообще ничего не получится. А если поймешь, что ты босс, то появятся силы из себя достать то, что поможет тебе добиться успеха».

Наташа Куницкая @natty_kunitskaya aka Mustelide в открытом интервью рассказала про переезд в Берлин, запись новой пластинки на сломанных инструментах и о том, как пустить энергию нытья в созидательное русло. Напомним, что эти встречи мы проводим при поддержке МТС @by_mts, а послушать Mustelide можно, в том числе, в приложении «МТС Music».

34mag.net/piarshak
📄 Открытое интервью с Mustelide
📸 @tanya_piton

Minsk Not Dead – слоган, якога мы прытрымліваемся ўжо шмат гадоў. У 2015-м мы выпусцілі мерч з гэтым дэвізам, у 2016-м стварылі афішную тумбу Менска ў тэлеграме, а сёння запускаем новы англамоўны сайт пра наш горад. Check it out – minsknotdead.com.

34mag.net
📄 Minsknotdead.com – новы праект ад 34mag і 34travel

«Рэп – музыка молодых. Рэп – музыка стильных. Рэп все еще определяет музыкальные тренды. И заодно постепенно побеждает стереотипы о себе. Если еще пару лет назад в эфире "Вечернего Урганта" шутили про широкие штаны и "йоу-вацап", то сейчас в эфире "ВУ" выступила добрая половина актуальных рэперов сегодняшнего дня».

Совместно с «МТС Music» @by_mts и редактором The Flow Лешей Горбашем @leshagorbash разбираемся, как рэп стал главным жанром планеты, почему в «музыке для школьников» нет ничего плохого и что может найти в рэпе даже самый оторванный от мира сноб.

34mag.net/piarshak
📄 Рэп – сила!

Unicard – спецыяльная картка для беларускіх студэнтаў, якую сваімі сіламі распрацоўваюць неабыякавыя актывісты Ілля Сіліцкі @ilya_silitski, Даніла Лаўрэцкі @lauretski і Алана Марыям @alana.g.t. Сутнасць у тым, што картка будзе даваць шмат прывілеяў: зніжкі ў розных установах, крамах і транспарце, і пры гэтым яна адначасова будзе з’яўляецца студэнцкім білетам. Таксама грошы з яе продажу пойдуць на фінансаванне незалежных студэнцкіх арганізацый, праектаў і ініцыятыў. Пакуль картка знаходзіцца ў праектным стане, мы пагутарылі са студэнтамі пра тое, навошта яна патрэбна ў Беларусі і як на гэта рэагуе дзяржава.

34mag.net
📄 ISIC па-беларуску: што такое праект Unicard?

Прыходзь у «Корпус» @cultkorpus – там ідзе ўжо пятая экспазіцыя World Press Photo, i ў трэці раз яе прывозіць культурна-адукацыйны цэнтр «ЦЭХ» @cech.by.Прастытуцыя, забруджванне прыроды, мітынгі, тэрарыстычныя атакі ў Лондане – некаторыя з тэм, якія закранулі фатографы сёлета. На месцы ты зможаш набыць каталог World Press Photo 2017 з лепшымі леташнімі працамі ў фотажурналістыцы. Кошт гэтай крутой кнігі – 70 рублёў.

34mag.net
📄 World Press Photo 2018: фотарэпорт з адкрыцця
📸 @njnny

«Я дакладна разумею, што слова "інклюзія" вельмі папулярнае, вельмі добра прадаецца і цяпер ужо гэтае слова запіхваюць усюды – усё, што можа быць, становіцца "інклюзіўным". Але наша гісторыя пачалася тры гады таму, калі вакол гэтай тэмы не было такога ажыятажу, і ў нас сапраўды адбываецца інклюзія – на сцэне таго ж спектакля, які адбудзецца 28 траўня, будзе больш за сто акцёраў, і сярод іх будуць прафесійныя акцёры, дзеці з аўтызмам, дзеці без асаблівасцяў развіцця і іх бацькі. Хіба такі разнамасны акцёрскі склад нельга назваць інклюзіўным?»

Сёння, 28 траўня, адбудзецца прэм'ера п'есы «Аднойчы ў вялізным горадзе» – 3D-спектакль па матывах апавядання Фёдара Дастаеўскага «Хлопчык у Хрыста на ёлцы». Пастаноўку рыхтуе сямейны інклюзіў-тэатр «i», сярод акцёраў якога – дзеці з аўтызмам.

Адрас: Палац культуры прафсаюзаў (пр-т Незалежнасці, 25).

Кошт: 5, 7, 10 рублёў.

Напярэдадні прэм'еры мы сустрэліся з Юліяй Купрыенка – кіраўніцай праектаў, якая расказала нам пра тое, як арганізаваць тэатральны праект, з чаго складаецца закулісная кухня і чаму сямейны інклюзіў-тэатр – гэта важна.

34mag.net
📄 Інтэграцыя праз спектакль: як пабудаваны інклюзіўны тэатр «і»

Совместно с «МТС Music» @by_mts продолжаем исследовать предпочтения наших музыкальных героев. На этот раз препарируем плейлист Петра Клюева @klujeu – певца, композитора, джазмена, участника группы«ЛСП» и одного из самых сексуальных беларусских артистов. Со свойственной ему откровенностью Петя подобрал десять треков, которые помогут тебе в совершенно разных жизненных ситуациях.

✔️ Jamiroquai – Superfresh
Песня, благодаря которой ты входишь в тонус и прилагаешь максимум усилий для выполнения поставленной цели.

✔️ Peter Gabriel – Sledgehammer
Эта песня как кувалда: когда тебе скверно, ты врубаешь ее, она бьет тебя по заднице, «выбрасывает» наверх и ты понимаешь, что все не так уж и плохо.

✔️ Antonio Vivaldi – Winter
Это вечная музыка, которая переживет другие песни из этого списка, – чего стоит одно крещендо, раскрывающее апогей духовного и физического оргазма.

✔️ George Michael – Older
Этот трек очень хорошо подчеркивает жизненный этап, во время которого человек взрослеет и переживает какие-то тяжкие события – с этой песней я пережил рождение ребенка, смерть матери, потерю друзей и развод с женой.

✔️ Post Malone – rockstar ft. 21 Savage
А эта песня описывает мой быт. Она олицетворяет состояние, когда ты выпиваешь и отдыхаешь, – это флекс и релакс.

✔️ Daft Punk feat Pharrell Williams – Lose Yourself to Dance
Трек, который погружает тебя в дэнсовый транс: ты не бесишься, просто слегка пританцовываешь, находясь на чиле.

✔️ George Benson – Give Me The Night
Если тебе приглянулась какая-то девочка, то тебе не нужен миллиард слов для того, чтобы с ней замутить, – ты просто должен сказать «give me the night».

✔️ «Меджикул» – «Марфа»
Эти ребята – первые, кто стал делать диско-фанк на русском языке.

✔️ Иван Дорн – Безмато
Дорн делает музыку, не думая о последствиях, – и это прекрасно.

✔️ Barry White – Baby's Home
Эта песня – путеводитель в мир сексуальной состоятельности.

34mag.net/piarshak
📄 Плейлисты музыкантов: Петр Клюев

Most Popular Instagram Hashtags